Фінькевіч: Ніякага ўстаноўчага з'езду "Маладой Беларусі" не было

Ніякага ўстаноўчага сходуу руху "Маладая Беларусь" не было. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН заявіў адзін з лідэраў арганізацыі Артур Фінькевіч. Па яго словах, ва ўстаноўчым сходзе не прымалі ўдзелу ні ён сам, ні адзін з каардынатараў руху, бо проста пра такі не ведалі.. Акрамя таго, у сходзе, нібыта, не прымаў удзел ні адзін з 15 кіраўнікоў рэгіянальных структур "Маладой Беларусі".

Больш за тое, як заявіў Фінькевіч, Цімох Дранчук і новаабраны старшыня "Маладой Беларусі" Зміцер Каспяровіч былі выключаныя са складу аргкамітэта па стварэнні арганізацыі яшчэ 11 красавіка 2009 года.

"Мне дзіўна чуць такія словы ад Артура Фінькевіча, што хтосьці быў выключаны са складу арганізатараў на нейкім сходзе, пра які я ўпершыню чую. Калі разглядаць этапы існавання арганізацыі, то "Маладая Беларусь" створаная 28 верасня 2008 года. Яе заснавальнікамі былі Зміцер Каспяровіч, Артур Фінькевіч і Цімох Дранчук. Кожны з нас мае на гэты брэнд роўныя правы", — пракаментаваў заяву Фінькевіча новаабраны старшыня руху "Маладая Беларусь" Зміцер Каспяровіч.

Ён паведаміў, што на ўстаноўчы сход былі запрошаныя тыя, хто лічыць неабходным зарэгістраваць рух у Мінюсце, і тыя, хто мае намер удзельнічаць у мясцовых выбарах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі