Фясенка: “Гэта такая расійская тактыка вядзення перамоваў — узяць зморам”

Украінскі эксперт Уладзімір Фясенка адзначае, што мінскія перамовы вяліся такі доўгі час і праз асаблівую расійскую тактыку вядзення перамоваў.

Фясенка: “Відаць Расія выкарыстоўвае сваю традыцыйную тактыку: у апошні момант яны ставяць новыя патрабаванні, новыя ультыматумы. Гэта такая тактыка перамоваў — узяць зморам”.

Сярод гэтых ультыматумаў ёсць і такі, каб сепаратыстам аддалі Дэбальцава, якое кантралююць украінскія сілавікі. Яшчэ раней Расія ставіла ўльтыматум аб тым, каб Украіна фінансавала Данбас, а толькі потым так званыя “народныя рэспублікі” будуць вырашаць, ці захочуць яны вяртацца ва Украіну.

Фясенка: “Але для Украіны непрыймальная так званая федыралізацыя, якая фактычна азначае разбурэнне краіны знутры. Бо гаворка ідзе не пра еўрапейскую федэралізацыю, а па сутнасці, пра ператварэнне краіны ў канфедэрацыю фармальна незалежных дзяржаў”.

Але эксперт мяркуе, што самая вялікая праблема будзе не з пагадненнем, а з яго выкананнем.

Фясенка: “Калі не будзе выконвацца пагадненне аб спыненні агню і аб адводзе цяжкай тэхнікі, тады астатнія пункты пагаднення будзе вельмі праблематычна выконваць”.

Онлайн з саміта ў "нармандскім фармаце" ў Палацы Незалежнасці ў Мінску. Дзень першы

Перамовы ў "нармандскім фармаце" – другі дзень (онлайн, фота, відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі