Флікеры не будуць нашываць на вопратку абавязкова
Беларускія краўцы не будуць нашываць флікеры на ўсю верхнюю вопратку, як гэта прапаноўвала ДАІ
Стандарты на абутак і адзенне дапоўняцца “святлоадбівальным” пунктам, па якім на вопратцы могуць, але не абавязаны выкарыстоўвацца вырабы з святлоадбівальнымі элементамі, расказвае Еўрарадыё вядучы спецыяліст “Беллегпраму” Ларыса Няфёдава:
“Гэта будзе не так, як планавалі і патрабавалі службы ДАІ – каб абсалютна на ўсім асартыменце, незалежна ад таго, трэба яно там ці не, прыгожае гэта адзенне альбо штодзённае… Каб такую фармулёўку ўвялі, мы былі б абавязаныя нашываць іх на паліто, на касцюмы мужчынскія, на ўсё верхнае адзенне… Гэта глупства”.
Напомнім, напрыканцы мінулага года Міністэрства ўнутраных спраў разаслала ўсім беларускім швачным прадпрыемствам ліст, у якім загадала нашыць святлоадбівальныя стужкі з усіх бакоў. Паводле прапанаванай схемы нашывак, пешаход будзе выглядаць як ДАІшнік.
Новыя стандарты па святлоадбівальных стужках беларускім швачным прадпрыемствам пакуль не даведзеныя. Аднак ад флікерызацыі прадпрыемствы адбіліся.
“Не хвалюйцеся, вы не будзеце свяціцца ва ўсіх нашых вырабах”, - кажа Еўрарадыё Ларыса Няфёдава.
Тым не менш ДАІ працягвае настойваць, каб усе сельскія жыхары насілі вопратку з нашытымі на яе святлоадбівальнымі стужкамі. Вядучы спецыяліст “Беллегпраму” лічыць, што гэта ўласная справа чалавека:
“Малаверагодна, што ўсе: і пастухі, і механізатары на трактары будуць іх насіць. Гэта ўтопія. Гэта штосьці з казак Андэрсэна – ідзе пастух і ў яго на плашчы святлоадбівальны элемент... Гэта кожны сам пра сябе павінен паклапаціцца”.
Тым часам Еўрарадыё знайшло дзеючы дзяржстандарт па святлоадбіванні (СТБ 1516-2007). Вось урывак з яго:
“Сігнальныя элементы нашываюць на вопратку на адлегласці 2-3 міліметры ад краю. Рэкамендуецца наносіць сігнальныя элементы ў выглядзе гарызантальных і вертыкальных палосак на полачку, спінку, ніжнюю частку штаноў. Калі на вопратцы ёсць рукавы, то святлоадбівальны элемент павінен размяшчацца на знешнім баку альбо вакол рукава ў выглядзе палосак шырынёю не менш за 25 міліметраў. Мінімальная плошча сігнальнага элемента – 25 кв.см, мінімальная шырыня – 25 мм. Сігнальныя элементы могуць размяшчацца таксама на галаўным уборы, рукавіцах, абутку і іншых прадметах адзення”.
Між тым, як паведамляла Еўрарадыё, псіхолагі лічаць, што наяўнасць флікера дзейнічае на пешаходаў расслабляльна. З 14 пешаходаў, якія загінулі на дарогах за два тыдні лютага, 9 мелі святлоадбівальныя элементы.
Фота: www.giftec-reflection.ru