Foo Fighters абураныя паводзінамі Джона Макейна

Foo Fighters абураныя тым, што кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джон Макейн выкарыстаў іх кампазіцыю ў адным са сваіх выступаў перад выбарцамі. «Нас вельмі знервавала тое, што чалавек, які звяртаецца да амерыканскага народа, не паважае творчую і інтэлектуальную ўласнасць іншых людзей», - заявілі музыкі.

Па словах удзельнікаў песня «My Hero» была напісана імі як гімн простаму чалавеку, у якім закладзены велізарны патэнцыял: «выкарыстанне кампазіцыі без нашага дазволу сапсуе яе першапачатковы сэнс», перадае Lenta.ru.

Адзначым, што першымі рокеры Heart выказалі сваю незадаволенасць тым, што калега Макейна Сара Пэйлін без дазволу выкарыстала іх песню «Barracuda». А амерыканскі музыка Джэксан Браўн нават падаў на Макейна ў суд за тое, што той выкарыстаў яго кампазіцыю «Running on Empty» у якасці суправаджэння да аднаго з сваіх выступаў, не спытаўшы дазволу выканаўцы.

Фота: www.mp3.zvuki.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі