Форвард мінскага "Дынама" Джэф Плат стаў найлепшым нападнікам студзеня ў КХЛ

Форвард мінскага "Дынама" Джэф Плат прызнаны найлепшым нападнікам студзеня ў Кантынентальнай хакейнай лізе. У 12 праведзеных у гэтым месяцы матчах ён закінуў 11 шайбаў, зрабіў 3 галявыя пасы і дасягнуў паказчыка карыснасці "плюс 8". Тры гала Плата сталі пераможнымі для "Дынама", нагадвае БелаПАН.

Па сістэме "гол+пас" (24+16) нападнік лідыруе ў клубе, а па колькасці закінутых шайбаў займае трэцяе месца ў лізе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі