"Ніякіх цёрак на мяжы": у цэнтры Мінска мітынгавалі грэйпфруты і капуста
У Instagram з'явілася фота садавіны і гародніны, якія ладзяць мітынг на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Фатаздымак апублікаваў блогер, які падпісваецца "Фрукт-энтузіяст-падарожнік".
На здымку — грэйпфруты, яблык, капуста, перац, памідор, бульба. Яны трымаюць плакаты "Зялёны калідор для зялёных", "У нас таксама ёсць правы", "Я вырас у Польшчы", "Не пакінем ЕС без беларускіх дранікаў" і г.д.
"18 лютага на цэнтральную плошчу Мінска вышлі лепшыя з лепшых: тры кг смелых, саспелых адборных фруктаў! Мы трымалі плакаты, каб абараніць правы на свабодны ўезд у ЕС для ўсёй гародніны, садавіны і беларусаў!" — напісаў аўтар фота.
З 14 снежня 2019 года фізічныя асобы могуць увозіць на тэрыторыю ЕС без дазвольных дакументаў толькі пяць відаў садавіны — ананасы, какосы, дурыяны, бананы і фінікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.