Фота з сустрэчы Вікторыі Азаранка з беларускімі заўзятарамі
У нядзелю, 10 красавіка, на адным з кортаў мінскага Палаца тэнісу прайшла сустрэча Вікторыі Азаранка з беларускімі заўзятарамі. 5-й ракетцы свету давялося адказваць на пытанні. Напрыклад, у Азаранка запыталіся, ці выступіць яна за зборную Беларусі ў матчы плэй-оф Сусветнай групы Кубка федэрацый з камандай Расіі? Ён, нагадаем, пройдзе 16-17 красавіка ў Маскве і без Вікторыі беларускам атрымаць перамогу будзе вельмі цяжка. "Пакуль што планую", — адказала тэнісістка і, такім чынам, адназначнага адказу не дала. Але яна адзначыла, што з радасцю выступае за нацыянальную каманду, але "не заўсёды гэта атрымліваецца".
Таксама Вікторыя заявіла, што на Алімпіядзе ў Рыё збіраецца выступаць толькі ў адзіночным разрадзе. Як вядома, у Лондане яна стала алімпійскай чэмпіёнкай у змяшаным разрадзе, калі гуляла разам з Максімам Мірным. Тэнісістка распавяла, што "некаторы час таму" яна вяла перамовы пра тое, каб у Мінску быў праведзены турнір WTA. Відаць, няўдалыя. Магчыма, з гэтым была звязаная яе леташняя сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам, неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Было нямала жадаючых зрабіць фота разам з Вікторыяй Азаранка, у яе бралі аўтографы.