Фотафакт: беларускія БелАЗы трапілі на замежныя купюры
А разам з імі — трактары “Беларус”.
На в’етнамскіх і гвінейскіх купюрах можна ўбачыць выявы беларускай аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі. Напрыклад, самазвал БелАЗ бачны на абаротным баку купюры наміналам 1000 гвінейскіх франкаў узору 1985, 1998 і 2010 гадоў.
Трактар “Беларусі” выяўлены на в’етнамскай купюры ў 200 донгаў, адзначае dzerginsk.by
Гвінея з’яўляецца эканамічна адсталай афрыканскай краінай, дзе па стане на 2006 год 47% насельніцтва жыло за рысай беднасці. В’етнам — краіна з паўднёва-азіяцкага рэгіёну, у якая дзякуючы рэформам 1980-1990 гадоў змагла выйсці са спіску найбяднейшых краін свету.