Фотафакт: Мікалай Лукашэнка з аўтаматчыкам на пірамідзе ў Гізе
Малодшы сын кіраўніка Беларусі Мікалай Лукашэнка разам з бацькам прыехаў у Егіпет. У мясцовых СМІ з'явіліся фотаздымкі з наведвання пірамідаў у Гізе. Мікалай пабываў там 15 студзеня, у дзень пачатку візіту Аляксандра Лукашэнкі. Яго цікавіла "адно з цудаў свету", ён рабіў фотаздымкі пірамід і сфінкса. Экскурсію для Мікалая Лукашэнкі правёў гендырэктар археалагічнага комплексу пірамід у Гізе.
На фотаздымках відаць, што Мікалая Лукашэнку ахоўваў супрацоўнік спецслужбаў з аўтаматам.
Фота: parknewscafe.com