Фотафакт: першая калядная паштоўка з фота караля Карла III

Паштоўка ад караля / Джонатан Брэдзі, AP

 
Паштоўка ад караля / Джонатан Брэдзі, AP  

Букінгемскі палац выпусціў першую калядную паштоўку з выявай караля Карла III. На фота ён побач з каралевай-консорт Камілай, піша CNN. Многіх у сацсетках замілаваў гэты здымак.

Фатаграфія, якую кароль абраў для сваёй першай віншавальнай паштоўкі, была зробленая Сэмам Хусэйнам на Гульнях горцаў ў шатландскім Брэмары ў гэтым верасні. Тады будучы кароль быў яшчэ прынцам Чарльзам.

Гэтыя Каляды каралеўская сям'я ўпершыню сустрэне без Лізаветы II. Звычайна каралева бавіла калядныя канікулы ў загарадным маёнтку ў графстве Норфалк на ўсходзе Вялікабрытаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі