Фотафакт: Расцяжка "За незалежную Беларусь" у Мінску
Учора яе вывесілі ў падземным пераходзе на станцыі метро "Каменная Горка" актывісты з "Альтэрнатывы".
Фотаздымкі змясціў у Facebook Алег Корбан. Ён адзначыў, што такім чынам грамадскія актывісты працягнулі серыю вулічных акцый па папулярызацыі бел-чырвона-белай сімволікі і абароне суверэнітэту ды незалежнасці Беларусі.
Вялікі транспарант правісеў каля 30 хвілін, пасля чаго яго знялі міліцыянеры.