Фотафакт: у Брэсце каля праваслаўнага храму ўсталявалі піўны намёт

Намёт кампаніі "Брэсцкае піва" , а таксама парасоны для столікаў з'явіліся каля васкрасенскага сабору у Брэсце. Летняя пляцоўка рамясцілася акурат на аўтапаркоўцы праваслаўнай царквы.

Сезонная піцейная ўстанова пакуль што яшчэ не працуе. На самім намёце адсутнічае якая-кольвек інфармацыя пра яго адкрыццё.

Дарэчы, 21 чэрвеня горад над Бугам адведае Патрыярх Кірыл. Прадстаяцель Рускай Царквы адслужыць Боскую літургію акурат такі ў Васкрасенскім саборы Брэста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі