Фотажурналістаў сусветных СМІ ўсё ж акрэдытавалі на саміт ЕўрАзЭС

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў фотакарэспандэнт агенцтва Associated Press Сяргей Грыц: Сяргей Грыц: Патэлефанавалі майму калегу Драчову з France Press з прэс-службы і сказалі, што мы акрэдытаваныя: я, Фядосенка з Reuters і ён. Я не ведаю механізму і прычыны, але факт той, што нам сказалі, што мы акрэдытаваныя, быць там-то і ў столькі-то, без каментарыяў.

Нагадаем, што спярша Сяргея Грыца з Associated Press, Васіля Фядосенку з Reuters і Віктара Драчова з AFP не акрэдытавалі на саміт ЕўрАзЭС, які пройдзе 27 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску. Арганізатары заявілі, што для фотакарэспандэнтаў не хапіла месца.

На паседжанні Міждзяржаўнага савета ЕўрАзэС кіраўнікі Расіі, Беларусі і Казахстана падпішуць дакументы, звязаныя з пачаткам дзейнасці Мытнага саюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі