Франак Вячорка: Спадзяюся на лепшае, але рыхтуюся да горшага
Суд Савецкага раёна Мінска прыпыніў прызыў лідэра моладзевай арганізацыі Партыі БНФ Франака Вячоркі на службу ў войска. Палітык мусіў з'явіцца ў ваенкамат для адпраўкі ў войска ўжо 26 студзеня. Аднак 19 студзеня ён абскардзіў рашэнне ваенкамата Савецкага раёна, які прызнаў яго прыдатным да вайсковай службы.
У размове з Еўрарадыё Франак Вячорка прызнаўся, што чакаў станоўчага рашэння суда. Аднак цяпер рашэнне – за ваенкаматам. Прыгадваючы прыклад Змітра Жалезнічэнкі, Франак мяркуе, што і яго самога ўсё яшчэ могуць забраць у войска.
Франак Вячорка: “Суд не мог паступіць па-іншаму. Зараз усё залежыць ад ваенкамата. Год таму, калі забіралі Змітра Жалезнічэнку, суд таксама прыняў рашэнне аб прыпыненні прызыву. І, нягледзячы на гэта, Змітра Жалезнічэнку затрымалі, пратрымалі ноч у каталажцы па абвінавачванні ў нейкім крадзяжы і адправілі ў часць”.
Малады палітык не лічыць падзею сваёй канчатковай перамогай. І ў крайнім выпадку гатовы звяртацца нават да міжнародных інстанцыяў.
Франак Вячорка: “У гэтай краіне ўсё здараецца. І заўсёды трэба спадзявацца на лепшае, але і рыхтавацца да горшага. У любым выпадку, апроч судовага рашэння я чакаю адказу з пракуратуры па маім збіцці, а таксама па незаконным затрыманні. І буду звяртацца ў міжнародныя інстанцыі, патрабаваць незалежнай медыцынскай экспертызы”.
Тэарэтычна, Вячорку не могуць прызваць у войска да таго часу, пакуль суд не вынесе канчатковае рашэнне. Дата наступнага пасяжэння пакуль не прызначаная.