Француз-нелегал прасіў палітычнага прытулку ў Беларусі

У Брэсце вырашаецца лёс грамадзяніна Францыі, які папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. 34-гадовы Сірыль Дуазон быў затрыманы 27 траўня ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці пры спробе нелегальнага пераходу мяжы з тэрыторыі Польшчы.
Француз сцвярджаў, што ён камуніст па перакананнях і за гэта яго пераследуюць на радзіме. Аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася.

Высветлілася, што раней Дуазон ужо спрабаваў папрасіць палітычнага прытулку ў Вугоршчыне і ЗША, але няўдала. Хутчэй за ўсё француз будзе дэпартаваны ў Польшчу, а адтуль - у Вугоршчыну.

Вечерний Брест

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі