Французскі прэм'ер заявіў пра пагрозу выкарыстання тэрарыстамі хімічнай зброі

Французскі прэм'ер заявіў пра пагрозу выкарыстання тэрарыстамі хімічнай зброі

Французскі прэм'ер-міністр Мануэль Вальс заявіў пра пагрозу выкарыстання тэрарыстамі хімічнай альбо бактэрыялагічнай зброі. "Фантазія тэрарыстаў не мае межаў", — адзначыў Вальс, выступаючы ў парламенце. Паводле яго слоў, тэрарысты рыхтуюць новыя тэракты ў Францыі і трэба чакаць любога магчымага варыянта, паведамляе ВВС.  

Нагадаем, падчас тэрактаў, якія адбыліся ўвечары 13 лістапада ў Парыжы, загінулі 129 чалавек, больш за 350 былі параненыя. Адказнасць узяла на сябе тэрарыстычная групоўка "Ісламская дяржава". У Францыі быў ўведзены рэжым надзвычайнага становішча, які сёння парламент працягнуў на тры месяцы.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі