Фрыстайлістка Раманоўская заваявала золата на Універсіядзе ў Краснаярску
![Фрыстайлістка Раманоўская заваявала золата на Універсіядзе ў Краснаярску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000028_e4c66b5268139eef432583b2004b4e49_403484.jpg.webp?itok=QPeHkOR3)
Фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская заваявала золата на XXIX зімовай Універсіядзе ў Краснаярску. Беларуска выканала трайное сальта і на дзевяць балаў адарвалася ад прадстаўніцы Расіі, амаль на амаль 21 — ад спартсменкі з Казахстана.
"Трэнер прапаноўваў зрабіць двайное сальта, але вырашыла рызыкнуць і выступаць з патройным, — распавяла Раманоўская БЕЛТА. — Не ў маіх правілах ісці па шляху найменшага супраціўлення, часта рызыкую на схіле".
Аляксандры Раманоўскай 22 гады. У лютым сёлета яна бліскуча заваявала залаты медаль на чэмпіянаце свету ў ЗША.
![Фрыстайлістка Раманоўская заваявала золата на Універсіядзе ў Краснаярску](/sites/default/files/paragraphs/image/0000281515327805big.jpg)
З архіву БЕЛТА