ФСБ падазрае ў падрывах цягнікоў на БАМе беларуса

Затрыманы ў Расіі беларус

Затрыманы ў Расіі беларус / ria.ru

ФСБ падазрае ў падрывах цягнікоў на БАМе грамадзяніна Беларусі. Ён затрыманы на тэрыторыі Омскай вобласці і ўжо "даў прызнальныя паказанні". Беларусу 52 гады. Па версіі ФСБ, мужчына дзейнічаў па заданні іншага беларуса, які жыве ў Літве і "дзейнічае пад кантролем спецслужбаў Украіны". Затрыманы кажа, што забраў са схованкі восем выбуховых прылад (магнітных мін), прывёз іх на аўтамабілі ў Бурацію і заклаў на цыстэрнах грузавых цягнікоў.

Прычынай нядаўніх выбухаў у цягніках у Бураціі (РФ) лічылася дыверсія. Следчыя распачалі крымінальную справу па артыкуле "тэракт". 29 лістапада падчас праходжання грузавым цягніком з дызельным і авіяцыйным палівам Паўночнамуйскага чыгуначнага тунэлю на Байкала-Амурскай магістралі адбыўся выбух. Рух быў спынены. Калі грузавыя цягнікі пусцілі па абыходным участку, 30 лістапада выбух адбыўся і там. Рух таксама быў спынены.

Украінскія СМІ паведамлялі пра спецаперацыю СБУ, хаця афіцыйнага каментара ад украінскай спецслужбы не было. Менавіта па гэтай чыгунцы адбываліся пастаўкі боепрыпасаў, якія РФ атрымлівала ад КНДР і выкарыстоўвала на вайне ва Украіне.

ФСБ лічыць, што раскрыла тэракт.

У кастрычніку ФСБ затрымала беларуса па падазрэнні ў правядзенні тэракту ў акупаваным Крыме.

ФСБ падазрае ў падрывах цягнікоў на БАМе беларуса

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі