Футбаліст "Тарпеда-БелАЗ" страціў прытомнасць падчас матча з "Гомелем"

Дзмітрый Лісаковіч страціў прытомнасць на полі / скрыншот, by.tribuna.com
Дзмітрый Лісаковіч страціў прытомнасць на полі / скрыншот, by.tribuna.com

На матчы 12-га тура чэмпіянату Беларусі паміж "Тарпеда-БелАЗ" і "Гомелем" адбылося надзвычайнае здарэнне.

На 92-й хвіліне сустрэча паўабаронца жодзінскай каманды Дзмітрый Лісаковіч страціў прытомнасць на полі, піша Tribuna.com. Гульню аднавілі праз некалькі хвілін. Неўзабаве матч завяршыўся, а футбаліст адправіўся ў распранальню.

Дарэчы, "Тарпеда" перамагло "Гомель" з лікам 3:0. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі