Футбаліст з Нігерыі знік у Брэсцкай вобласці 10 дзён таму

Футбаліст з Нігерыі знік у Брэсцкай вобласці 10 дзён таму

У Беларусі ў вышук абвешчаны 20-гадовы нігерыйскі футбаліст Задзі Чукву Емануел

У тэлеграм-канале "Шукае міліцыя" пішуь, што ў вышук яго абвясціла брэсцкая міліцыя. "Звярнуўся прадстаўнік футбольнай каманды і паведаміў, што 7 траўня пасля спартовых збораў спартовец не вярнуўся ў гатэль. Мог адправіцца ў Мінск",адзначаюць міліцыянты.

Не выключана, што гаворка ідзе пра футбольную каманду з Нігерыі Lion Heart, якая ладзіла збор у Брэсцкай вобласці, у прыватнасці — у Маларыце. Старшыня Маларыцкага райвыканкама Міхаіл Бацэнка пісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што нігерыйцам Маларыта спадабалася: "Маларыта як горад, футбольнае поле, кухня ім вельмі падабаюцца. Асабліва прыйшліся дадушы беларуская талерантнасць, добразычлівасць. Дамовіліся, што ў чэрвені едзе наступная каманда з Нігерыі. Будзем ператвараць Маларыту ў сталіцу афрыканскага футбола".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі