Балановіч: Непрыемна, што людзі прыехалі на футбол, а апынуліся ў турме
Паўабаронца пермскага “Амкара” Сяргей Балановіч выказаўся пра ўчорашнія падзеі на “Барысаў-Арэне”.
Футбаліст гаворыць, што раніцай пасля гульні прачытаў пра затрыманні і суды над украінцамі у інтэрнэце.
“З хлопцамі не было магчымасці абмеркаваць гэту тэму. Непрыемна, што людзі прыехалі паглядзець гульню, а зараз ім трэба будзе знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі. Альбо яны парушылі нешта, альбо нашы праваахоўныя органы трошкі перабольшылі. Мне складана разабрацца ў гэтай сітуацыі, ― кажа Сяргей Балановіч. ― Чуў трыбуны. Але што канкрэтна гучала, не адкажу. Не звяртаеш увагі на гэтыя дэталі, калі ўсе 90 хвілін знаходзішся ў гульні. Але было прыемна гуляць пры такой атмасферы. Спадзяемся, што ў наступных гульнях заўзятараў будзе яшчэ больш”.
Нагадаем, што пасля матча Беларусь – Украіна было затрымана некалькі дзясяткаў заўзятараў. 12 украінцаў атрымалі “суткі”, іншым далі рознага памеру штрафы.