Футбалісты "Нёмана" выйгралі ў "Гомеля" — 2:0

Футбалісты "Нёмана" выйгралі ў "Гомеля" — 2:0

Футбалісты гродзенскага "Нёмана" 1 кастрычніка сустракаліся на сваім полі з "Гомелем". Гэта быў апошні матч 23-га тура чэмпіянату Беларусі. 

Гродзенцы выйгралі з лікам 2:0, атрымаўшы трэцюю запар перамогу. Галы забілі Павел Цэслюкевіч (на 31-й хвіліне) і Глеб Рассадкін (на 77-й). 

Турнірная табліца чэмпіянату цяпер выглядае так: БАТЭ — 57 ачкоў (22 матчы), "Дынама" (Мінск) — 45 (22), "Шахцёр" (Салігорск) — 45 (22), "Віцебск" — 44 (22), "Дынама" (Брэст) — 38 (22), "Нёман" (Гродна) — 38 (23), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) — 37 (22), "Слуцк" — 36 (23), "Гомель" — 26 (23), "Мінск" — 23 (23), "Смалявічы" — 21 (23), "Гарадзея" — 21 (23), "Іслач" — 21 (23), "Прамень" — 16 (23), "Тарпеда" — 15 (23), "Дняпро" — 13 (23).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі