Футбольны клуб "Гарадзея" выйшаў у вышэйшую лігу Беларусі

Футбольны клуб "Гарадзея" выйшаў у вышэйшую лігу Беларусі

За два туры да канца сезона ў першай лізе футбольны клуб "Гарадзея" забяспечыў сабе выхад у элітны дывізіён, піша by.tribuna.com.

Гэта стала вядома пасля таго, як іх бліжэйшы пераследнік клуб "Крумкачы" страціў ачкі ў матчы з "Зоркай-БДУ" (2:2). "Гарадзея" мае 59 ачкоў.

"Крумкачы" і "Дняпро" паспрачаюцца за бронзу ў першай лізе і трэцюю пуцёўку ў вышэйшую лігу.

Нагадаем, што ў наступным сезоне вышэйшую лігу складуць 16 камандаў заміж цяперашніх 14. У элітны дывізіён увойдуць тры каманды з першай лігі. А самая слабая каманда вышэйшай лігі сыйдзе ў першую.

Фота: fcgorodeya.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі