Футбольныя зборныя Беларусі і Чарнагорыі згулялі ўнічыю 0:0

Футбольныя зборныя Беларусі і Чарнагорыі згулялі ўнічыю 0:0

Футбольныя зборныя Беларусі і Чарнагорыі згулялі ўнічыю 0:0. Таварыскі матч прайшоў у аўторак, 29 сакавіка, у Падгорыцы. Амаль увесь паядынак беларусы гулялі ў меншасці — на 9-й хвіліне быў выдалены нападаючы нашай каманды Сяргей Карніленка. Сербскі арбітр Даніла Груіч палічыў, што ён наўмысна ўдарыў локцем у твар абаронцу гаспадароў поля.

Чарнагорцы мелі перавагу і нямала момантаў. Аднак у некалькіх выпадках выдатна згуляў Андрэй Гарбуноў, была на баку беларусаў і ўдача — на 93-й хвіліне былы мінскі дынамавец Фатас Бечырай патрапіў у штангу.

Зборная Беларусі выступала ў наступным складзе: Гарбуноў, Шытаў (Бегуноў, 75), Мартыновіч (капітан), Паліцевіч, Палякоў, Маеўскі, Кісляк (Драгун, 67), Калачоў (Балановіч, 61), Крывец (Брэсан, 78), М. Валадзько, Карніленка.

Як паведамляла Еўрарадыё, 25 сакавіка ў таварыскім матчы ў Ерэване са зборнай Арменіі каманда Аляксандра Хацкевіча таксама згуляла ўнічыю 0:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі