Галоўчанка распавёў, колькі ў Беларусі засталося ветэранаў вайны

Галоўчанка распавёў, колькі ў Беларусі засталося ветэранаў вайны

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка распавёў, колькі ў Беларусі на сённяшні дзень засталося ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Іх 2132. Непасрэдна ў баявых дзеяннях удзельнічалі 1166 чалавек.

"На жаль, ветэранаў усё менш і менш, — кажа Галоўчанка. — Самым маладым з іх ужо далёка за 90 [гадоў]... На жаль, яны ад нас сыходзяць. Разам з імі сыходзіць і жывая памяць".

У сераду прэм'ер паўдзельнічаў ва ўроку памяці ў гімназіі № 43 у Мінску. Ён таксама распавёў, што ў нашай краіне жывуць 8900 былых вязняў канцлагераў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі