Галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну вязуць у ІЧУ на Акрэсціна

Главного редактора БелаПАН Ирину Левшину везут в ИВС на Окрестина

"Ірына Леўшына затрыманая, — паведаміў Еўрарадыё заснавальнік інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алесь Ліпай. — Пра гэта толькі што (19:30) расказаў яе адвакат".

Ніякіх новых падрабязнасцяў аб затрыманні калегі ў рэдакцыі пакуль не ведаюць.

"Адвакат падпісаў дакумент аб неразгалошванні, нічога не ясна", — кажа Алесь Ліпай.

Нагадаем, што ў чацвер, 9 жніўня, галоўная рэдактарка ​​не прыйшла на працу. Яе тэлефон быў адключаны. Журналістку затрымалі супрацоўнікі Следчага камітэта ў рамках гучнай "справы БелТА", гэта пацвердзіў начальнік аддзела інфармацыі Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч. Па гэтай справе ў Мінску два дні ішлі ператрусы ў рэдакцыях і затрыманні журналістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі