Галоўны рэдактар "Новага часу" Аксана Колб з'ехала за мяжу

Галоўны рэдактар "Новага часу" Аксана Колб з'ехала за мяжу

Галоўны рэдактар "Новага часу" Аксана Колб з'ехала з Беларусі за мяжу. У чэрвені яна была асуджана на 2,5 гады "хіміі", але на гэтым пераслед не спыніўся. Як піша Колб у Facebook, у дадатак да згаданага тэрміну яна атрымала 13 сутак і яе зноў пачалі шукаць следчыя цэнтральнага апарату Следчага камітэта. Цяпер яна ў бяспецы.

Аксану Колб затрымалі раніцай 20 красавіка 2022-га. Сілавікі прыйшлі да яе ў кватэру з... кувалдамі і шчытамі. Неўзабаве ёй было выстаўлена абвінавачванне, і Колб перавялі з Акрэсціна ў СІЗА № 1 на Валадарскага. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай. 15 чэрвеня суд прызнаў галоўнага рэдактара вінаватай у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле у іх" (ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020-м) і прысудзіў "хімію" з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Аксану Колб вызвалілі ў зале суда да накіравання адбыцця тэрміна, і яна здолела выехаць з краіны.

"Цяпер у мяне няма дома, — піша Колб. — Але ёсць адна вялікая мара — сядзець у першым шэрагу пад час вялікага трыбунала, дзе будуць судзіць усіх тых, хто пазбавіў нас радзімы, а кагосьці і свабоды".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі