Гамельчуку Уладзіміру Няпомняшчых прысудзілі два гады і тры месяцы калоніі

Гамельчуку Уладзіміру Няпомняшчых прысудзілі два гады і тры месяцы калоніі

Два гады і тры месяцы калоніі прысудзілі гомельскаму актывісту, пенсіянеру МУС Уладзіміру Няпомняшчых, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Яго вінавацілі ў абразе памочніцы пракурора Гомеля Алесі Жураўскай непасрэдна ў залі суда. 

26 лістапада Няпомняшчых быў на судзе над Георгіем Васіленкам, які замяніў на цэнтральнай плошчы чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы. Васіленку прысудзілі "хімію".

Як заяўляў бок абвінавачання, пасля вынясення гэтага прысуду Няпомняшчых выказаў пагрозу на адрас Алесі Жураўскай. Сам жа Няпомняшчых сцвярджае, што сказаў агульную фразу кшталту "Арганізаваная злачынная групоўка" ці "Вы за ўсё адкажаце“, і то не адрасна ў бок пракурора, удакладняе яго адвакат.

На карысць пацярпелай Няпомняшчых павінен заплаціць яшчэ 1000 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі