Ганцавіцкі чыноўнік параіў бедным “лепш планаваць сямейны бюджэт”
Больш за год жыхарка вёскі Люсіна Ганцавіцкага раёна Галіна Рылка не магла знайсці працу не толькі ў вёсцы, але і ў цэлым раёне. Праз год марных пошукаў жанчына, якая адна выхоўвае дваіх дзяцей, напісала скаргу ў Адміністрацыю прэзідэнта.
Толькі пасля таго чыноўнікі знайшлі ёй працу санітаркай у лякарні. Жанчыне, якая жыве за мяжой беднасці, выканкам адмовіў у адраснай сацыяльнай дапамозе на падставе таго, што яна не брала соткі і не садзіла бульбу.
Старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Ўладзімір Сталяр напісаў жанчыне ў адмове, што планаванне сямейнага бюджэту – асабістая справа і сродкі трэба выкарыстоўваць рацыянальна. Між тым, сродкаў у Галіны Рылкі акурат няма.