Ганцавіцкія даішнікі па лесе ганяліся за чарговым “менцюком”
Больш за 5 кіламетраў гналіся за парушальнікам супрацоўнікі Ганцавіцкай ДАІ. Толькі калі аўтамабіль завяз у лесе, мужчыну ўдалося затрымаць.
29-гадовы жыхар Лунінецкага раёна адбіваўся, драпаўся і вырываўся, каб яго не завезлі на экспертызу. У шпіталі мужчына імітаваў страту прытомнасці. Апарат выявіў сярэднюю ступень ап’янення.
Супрацоўнікі ДАІ склалі адразу чатыры пратаколы: за перавышэнне хуткасці, адмову спыніцца на загад ДАІ і адмову прад’явіць дакументы, рух у нецвярозым стане. У Ганцавічах хлопец заплаціў 750 тысяч рублёў штрафу, а дома яго чакаюць астатнія 3 пратаколы, за якія магчыма пазбаўленне правоў і мільённы штраф.
Дарэчы, рэкорд для Ганцавічаў – 5 пратаколаў на 1 чалавека: жыхар вёскі Раздзялавічы сеў за руль нападпітку, трапіў у аварыю і ўцёк з месца здарэння.