Ганцавіцкія ўлады не дазваляюць збіраць журавіны

Ганцавіцкі райвыканкам забараніў жыхарам раёна збіраць журавіны да 15 верасня. Між тым, у суседнім Пінскім раёне збор журавінаў дазволены з 5 верасня, як і прадпісана Брэсцкім аблвыканкамам.
У выніку пінчукі збіраюць ягады і на ганцавіцкай частцы балот, бо межаў на багне няма. Для многіх жыхароў Ганцавічаў ягады – асноўная крыніца заробку, бо ў раёне высокае беспрацоўе і нізкія заробкі (у шэрагу аграпрадпрыемстваў – каля 80 тысяч на месяц).

Таму людзі ўсё ж выпраўляюцца па ягады, хаця парушэнне загаду мясцовых уладаў караецца немалым штрафам. Насельніцтва тлумачыць рашэнне ўладаў простай свавольніцтвам, а Ганцавіцкі гарвыканкам спасылаецца на тое, што частка балотных тэрыторыяў – заказнікі. Сітуацыя з “журавіннай забаронай” паўтараецца чацвёрты год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі