Ганчарэнка: Удзел у зборнай аніякім чынам не замінае футбалістам БАТЭ

Берндт Штанге, галоўны трэнер нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі, запрасіў на зборы 10 футбалістаў барысаўскага БАТЭ. Аднак ужо напрыканцы лістапада барысаўскі клуб павінен гуляць з ФК “Мінск” у 1/8 Кубка Беларусі, а 2 снежня прымаць у сябе партугальскі клуб “Бенфіка”. Як распавёў Еўрарадыё галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка, удзел футбалістаў у зборнай аніякім чынам не замінае рыхтаваць каманду. Бо пра ўдзел у зборах гульцы ведаюць загадзя. Да таго ж і перабудоўвацца з гульні ў зборнай на клубныя матчы — сусветная практыка.

Ганчарэнка: “Ніякай супярэчнасці тут няма. Нашыя гульцы з радасцю, у прынцыпе, едуць іграць за зборную. Адзінае, што пасля збораў за каманду краіны футбалісты прыязжаюць стомленыя маральна. Аднак гэта звычайныя практыка, таму і неабходны нейкі час на ўзнаўленне сілаў. А яшчэ ўсе “вокны” зборнай мы ведаем загадзя, таму да гэтага можна падрыхтавацца”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі