Гандбаліст Сяргей Рутэнка прызнаны найлепшым левым паўсярэднім свету
Вынікі галасавання па вызначэнні найлепшых гульцоў 2013 года падвёў сайт Handball-planet.com.
Лепшых з лепшых вызначалі 11 еўрапейскіх журналістаў, якія пішуць пра гандбол. А 12-м голасам было меркаванне заўзятараў, якія маглі пакінуць яго на сайце.
Як адзначае "Прессбол", у выніку найлепшым левым паўсярэднім быў прызнаны беларус Сяргей Рутэнка, які гуляе за "Барселону". А ўвогуле лепшым гандбалістам свету стаў харвацкі разгульваючы "Гамбурга" Дамагой Дуўняк.
Фота — gazetaby.com