"Гары Потэр" трапіў пад "Малацілку"

Стваральнікі фільму "Гары Потэр і ордэн Фенікса" вырашылі скараціць хранаметраж карціны. Прычынай гэтага стала малая актыўнасць пракату карціны Квенціна Таранціна і Роберта Радрыгеса "Малацілка", якая ідзе больш за тры гадзіны. Як паведамляе рэсурс Hollywood.com, кіраўніцтва кінакампаніі Warner Bros. баіцца, што цяперашняя даўжыня фільму пра Потэра можа адштурхнуць значную частку гледачоў.

Але па словах выканаўцы галоўнай ролі Дэніэла Рэдкліфа, «скарачэнне фільму будзе выключна карысным, і не трэба шкадаваць. А калі з'явіцца жаданне даведацца пра моманты, якія рэжысёр абмінуў, то заўсёды можна прачытаць кнігу».

І нягледзячы на тое, што ў новай стужцы не будзе чэмпіянату па квідычу і такіх ключавых персанажаў кнігі, як эльф Добі, прафесар Локхарт і журналістка Рыта Скітэр, Дэніэл Рэдкліф пераканаў гледачоў, што «фільм нікога не пакіне расчараваным».

Нагадаю, сусветная прэм'ера "Ордэна Фенікса" адбудзецца 13 ліпеня 2007 году.

Фота www.imdb.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі