"Гары Потэра" надрукуюць па-беларуску
!["Гары Потэра" надрукуюць па-беларуску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/potar-0204.jpg.webp?itok=4-vEbSMC)
Культавая сага-фэнтэзі Джоан Роўлінг пра маленькага чараўніка Гары Потэра і школу чаўаніцтва Хогвартс выйдуць па-беларуску. Пра гэта паведамляе выдавецтва "Янушкевіч".
"Гары Потэр" выйдзе па-беларуску! Мы дамовіліся з праваўладальнікам. Крута падзяліцца такой навіной у Міжнародны дзень дзіцячай кнігі!" — гаворыцца ў акаўнце выдавецтва ў Фэйсбуку.
Дарэчы, у інтэрнэце пераклады Патэрыяны рабіліся і раней — існуе нават сайт, дзе можна пачытаць усе творы Роўлінг пра Гары Потэра.