"Гарызонт" паказвае на дзверы бізнесмену, які дамагаўся зніжак на арэнду

Бізнесмен Юрый Алейнік / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё​
Бізнесмен Юрый Алейнік / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё​

Прадпрымальніку Юрыю Алейніку прыйшло паведамленне аб спыненні дамовы арэнды з ЗАТ "Гарызонт-Белінвест-Дэвелапер", у якога ён арандуе плошчы для сваёй гульнявой прасторы "Кувалда". Фармальная прычына — доўг у 4600 рублёў, які накапіўся ў прадпрыемства перад арэндадаўцам.

Апошнія два месяцы Алейнік прадстаўляе інтарэсы арандатараў "Гарызонта": складае звароты, ходзіць на сустрэчы з адміністрацыяй ЗАТ. Мэта — зніжэнне арэнднай стаўкі і ўвядзенне "арэндных вакацый". Бізнес сур'ёзна церпіць праз адток кліентаў ва ўмовах каранавіруса — прадпрымальнікі кажуць, што не могуць пацягнуць арэнду плошчаў на ранейшых умовах.

“Горизонт” указывает на дверь бизнесмену, который добивался скидок на аренду
Арандатары чакаюць рашэння кіраўніцтва "Гарызонта" / Еўрарадыё

"Ліст аб скасаванні быў падпісаны 26 траўня, за дзень да сустрэчы з генеральным дырэктарам "Гарызонта" Юрыем Прадко. 29 траўня яго даслалі на адрас бацькоў, дзе я прапісаны", — расказвае Еўрарадыё Юрый Алейнік.

“Горизонт” указывает на дверь бизнесмену, который добивался скидок на аренду
Стваральнік брэнда Honar Павел Доўнар / Еўрарадыё

Хаўруснікаў прадпрымальнікі могуць знайсці ў Палаце прадстаўнікоў. Дэпутат Алег Гайдукевіч расказвае Еўрарадыё, што ў курсе сітуацыі на "Гарызонце": "Я дэпутат парламента і ўсё-ткі штосьці магу. Свой уклад у падтрымку бізнесу я гатовы ўнесці на любым узроўні".​

"Ведаю, што там праблема з арэндай, прадпрымальнікі не могуць яе плаціць, — працягвае Гайдукевіч. — Я лічу, што гэта глупства, калі ўлада не пойдзе ім насустрач. Што яны, здохнуць павінны? Дзе грошы ўзяць? Трэба абавязкова знайсці нейкі кампраміс. Памруць прадпрымальнікі — горш будзе гэтаму заводу. У нас некаторыя прадпрыемствы наогул жывуць за кошт арэнды. Дырэктар сядзіць, а ў яго нічога няма, ён толькі арэнду збірае".

Палітык мяркуе, што на месца беларускіх прадпрымальнікаў прыйдзе бізнес з іншых краін. Беларусам давядзецца ўладкоўвацца на новыя прадпрыемствы наёмнымі работнікамі.

"Гатовы падтрымаць прадпрымальнікаў усімі магчымымі спосабамі, — абяцае дэпутат арандатарам "Гарызонта". — Няхай прыходзяць".

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі