“Гарызонт” стварыў "правільны" тэлевізар

Завод “Гарызонт” завяршыў распрацоўку мадэлі LCD-тэлевізара з экранам 20 цаляў па дыяганалі ў двух каляровых рашэннях дызайну.
У мадэлі выкарыстоўваюцца вадкакрышталічныя панэлі і камплектуючыя вядучых сусветных вытворцаў. Акрамя таго, з’явіліся дзве мадэлі 32-цалёвых LCD-тэлевізараў, якія, на думку распрацоўшчыкаў, будуць карыстацца вялікім попытам на знешнім рынку.

Акрамя высокаякаснага шматкаляровага паказу з’явілася магчымасць прагляду перадач ў чырвона-зялёным колеры без дадатковага дэкодэру.

Нагадаем, што пытанне аб распрацоўцы чырвона-зялёнага дэкадавання тэлевізійнага сігналу ўздымалася на адным з пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў роўна год таму 1 красавіка 2007 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі