Гаспадарчы суд Мінска прыняў рашэнне аб высяленні царквы "Новае жыццё"

Гаспадарчы суд Мінска прыняў рашэнне аб высяленні царквы "Новае жыццё" Рэлігійнага аб'яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь з будынка па вуліцы Кавалёва, 72. Такім чынам, суд задаволіў пазоў ЖРЭУ Маскоўскага раёна з патрабаваннем аб высяленні царквы з будынка, які яна займае. Выступаючы на судовым пасяджэнні, юрыст царквы Сяргей Луканін патлумачыў, што вернікі не згодныя з іскам, паколькі абшчына не атрымала ад уладаў належную кампенсацыю за будынак царквы, дастатковы для ўзвядзення новага.

Цяпер царква абавязана вызваліць будынак у самы бліжэйшы час і заплаціць 350 тысяч рублёў за судовыя выдаткі, панесеныя ЖРЭУ Маскоўскага раёна.

БелаПАН нагадвае, што 22 жніўня сталічныя ўлады ўручылі прадстаўнікам абшчыны акт прыёмкі-перадачы будынка царквы, які вернікі адмовіліся падпісаць. З 24 жніўня яны вядуць у храме бестэрміновае кругласутачнае малітоўнае дзяжурства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі