"Газпрам" і "Нафтагаз" падпісалі пагадненне аб пастаўках газу

У Маскве ў панядзелак у прысутнасці прэм'ераў Расіі і Ўкраіны Ўладзіміра Пуціна і Юліі Цімашэнка кампаніі "Газпрам" і "Нафтагаз" падпісалі пагадненне аб парадку паставак прыроднага газу на тэрыторыю Ўкраіны і яго транзіта ў Еўропу. Як паведамляе Газета.ру, Ул. Пуцін у прамым эфіры расійскіх тэлеканалаў выказаў спачуванне пацярпелым ад газавага крызісу, а таксама адзначыў, што Расія і Ўкраіна пераходзяць на рынкавую формулу ўтварэння цаны на газ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі