"Газпрам" пачаў разлікі з Беларуссю ў рублях
Хаця напрыканцы 2014 года Аляксандр Лукашэнка патрабаваў перавесці ўсе разлікі з Расіяй у долары і еўра.
З канца 2014 года Беларусь разлічваецца з "Газпрамам" рублямі. Пра гэта заявіў начальнік фінансава-эканамічнага дэпартамента "Газпрама" Андрэй Круглоў. Пры гэтым Беларусь штогод купляе больш за 20 мільярдаў расійскага газу.
Як адзначае lenta.ru, напрыканцы снежня 2014 года стала вядома, што Беларусь і Расія дамовіліся фіксаваць цэны пастаўкі харчавання ў Расійскую Федэрацыю ў валюце. Па словах беларускага віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага, гэта рабілася для таго, каб беларускія прадпрыемствы не неслі страты.
18 снежня тагачасны кіраўнік беларускага ўрада Міхаіл Мясніковіч заявіў, што за год афіцыйны Мінск страціў пры гандлі з Расіяй 739 млн долараў. Тады ж Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб урад Беларусі перавёў разлікі з Расіяй у долары і еўра — як Беларусь плаціць за энэрганосьбіты.
У выніку, аднак, замест пераходу ўсяго гандлю на долары і еўра аплата за энэрганосьбіты перайшла на рублі.
Лукашэнка: Мы жывем на шырокую нагу, жыруем і думаем, што так будзе і далей
Эксперт: Праз разлікі ў доларах можам страціць увесь расійскі рынак
Фота — minfin.com.ua