Г.Бураўкін: "Калыханку" на БТ замянілі па жорсткім загадзе зверху
Змена дзіцячай "Калыханкі" на беларускім тэлебачанні працягвае хваляваць усіх. Выказваліся аўтары, бацькі, не засталіся ўбаку нават рокеры. Еўрарадыё спыталася ў аўтара вершаў да старой "Калыханкі" Генадзя Бураўкіна, як ён ставіцца да новага твору. У паэта ёсць пэўныя заўвагі да музыкі і тэксту. Акрамя таго яго вельмі моцна ўзрушыла тое, што замена мела палітычныя карані. Гэткім чынам пазбаўляліся нават ад завочнай прыстунасці паэта, які некалькі гадоў кіраваў Беларускім тэлебачаннем
Бураўкін: Некаторыя мае сябры папыталіся ў Дзіцячай рэдакцыі (ці як там цяпер гэта называецца) на тэлебачанні, чаму гэта зрабілі. Яны сказалі: нам было прамое жорсткае ўказанне "зверху". Даруйце — гэта ўжо дайшлі да таго, што ўжо дыктуюць, што спяваць дзеткам. Не бацькі выбіраюць, а — хто там, я не ведаю, "зверху"...