Генадзь Давыдзька распавёў, хто разваліў Савецкі Саюз

Генадзь Давыдзька распавёў, хто разваліў Савецкі Саюз

Нечаканы погляд на гісторыю выказаў старшыня "Белай Русі", была кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька падчас інтэрв'ю ў праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ.

Вядучы праграмы Марат Маркаў запытаўся ў Давыдзькі, чаму беларускае тэлебачанне не наладзіла масавую вытворчасць серыялаў на роднай мове. Пры тым, што ў Расіі, Украіне "і нават Казахстане" такія серыялы даўно выпускаюць "і закладаюць туды свой ідэалагічны і культурны код". На гэта Давыдзька заявіў, што трэба было развіваць традыцыі серыяла "17 мгновений весны", падчас паказаў якога "вуліцы пусцелі, людзі глядзелі гэтае патрыятычнае кіно". "Няма разумення. Урад чакае нейкай каманды і не выходзіць на кіраўніка дзяржавы з ініцыятывай пра неабходнасць тэрміновай працы ў ідэалагічным плане па развіцці кінематографа", — дадае Давыдзька.

Да таго ж, па словах чыноўніка, у Беларусі маленькі рынак і зарабіць грошай на кінематографе немагчыма. Тэлеканалы не змогуць выжыць без дзяржаўных датацыяў.

Былы кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі спаслаўся на Таджыкістан і Узбекістан, дзе дзяржава вылучае дзяржканалам вялікія грошы на тэлесерыялы. Там гэтыя фільмы сталі настолькі паспяховымі, што іх паказвалі нават у іншых краінах. Прычым серыялы прапагандавалі культуру і гісторыю краін.

"Не ЦРУ разваліла Савецкі Саюз, а Галівуд. Зачараванне іншым светам. Мара пра нешта светлае", — заявіў Давыдзька.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі