Гендырэктару гандлёвага дома "Ждановічы" прад'явілі абвінавачанне
Абвінавачанне прад'яўленае генеральнаму дырэктару Гандлёвага дома "Ждановічы" Яўгену Шыгалаву і асобам, якія былі затрыманыя разам з ім (аднаму з яго намеснікаў і дзяржаўнаму чыноўніку). Іх абвінавачваюць у злоўжыванні ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі.
Як адзначае "Інтэрфакс", усе гэтыя асобы знаходзяцца ў следчым
ізалятары.