Генпракуратура правярае бары, кавярні і дыскатэкі

Генеральная пракуратура настойвае на тым, каб бары, рэстараны, рыбныя крамы, прыбіральні, размешчаныя на першых паверхах дамоў, працавалі ў адпаведнасці з заканадаўствам. Супрацоўнікі Генпракуратуры выявілі масавыя парушэнні заканадаўства, датычныя працы гэтых установаў у Мінску. Па словах старшага пракурора аддзела па наглядзе за захаваннем правоў і свабодаў грамадзян Генпракуратуры Беларусі Марыны Паповай, падставай для пракурорскай праверкі стала калектыўная скарга жыхароў аднаго з дамоў па вуліцы Раманаўская Слабада ў сталіцы.

Мінчукі скардзіліся на парушэнні санітарна-гігіенічных нормаў і іншага заканадаўства кафэ-барам, размешчаным у скляпенні дома. У цяперашні час праца бара прыпыненая, Генпракуратура выявіла шматлікія парушэнні такога ж кшталту ў Мінску.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі