Генпракуратура разабралася з захопам міліцыяй прахадной «Шкловалакна»

Генпракуратура разабралася з захопам міліцыяй прахадной «Шкловалакна» Генеральная пракуратура Беларусі вынесла прадстаўленне аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці міліцыянтаў, якія кіравалі захопам прахадной полацкага прадпрыемства «Шкловалакно». Нагадаем, 4 красавіка каля пятнаццаці невядомых у масках з аўтаматамі заблакавалі прахадную і паставілі да сцяны людзей, якія там знаходзіліся, некаторых збівалі.

Яны вызвалілі памяшканне толькі пасля таго, як сканфіскавалі дакументацыю на беларуска-італьянскім прадпрыемстве ды звезлі яго дырэктара і намесніка. Пацярпелыя напісалі скаргі ў пракуратуру.

Пасля на прадпрыемства прыязджала міліцэйскае начальства з Мінску, якое прасіла прабачэння ў былых «закладнікаў». Крымінальная справа так і не была распачатая. Міліцыянты Лутовіч і Макарэвіч (кіраўнікі аперацыі) мусяць быць прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці «за непрафесіяналізм» і парушэнне Закону «Аб міліцыі».

Бюллетэнь Онлайн

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі