Георгій Калдун класна праспяваў "Feel" і прайшоў далей ва ўкраінскім "X-Фактары"

Скрыншот з відэа
Скрыншот з відэа

42-гадовы беларускі спявак і тэлевядучы Георгій Калдун прайшоў у этап прамых эфіраў украінскага шоу "X-Фактар". Ён адабраўся ў каманду Вольгі Паляковай у катэгорыі "старэйшыя за 30".

Калдун выступіў у "Х-Фактары" 23 лістапада, у трэці трэніровачны дзень. Вядучыя адвесілі яму нямала кампліментаў, а ён змог дасціпна на іх адказваць. Артыст распавёў, што ў душы ён да гэтага часу дзіця, прыгадаў, як працаваў у школе, прадаваў віна-гарэлачныя вырабы, разгружаў вагоны з цукрам.

На шоў Георгій Калдун праспяваў песню "Feel" Робі Уільямса — і прайшоў у этап прамых эфіраў:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі