Дзе патусіць на выхадных 14-16 чэрвеня, раіць Георгій Калдун

Еўрарадыё выхапіла Георгія Калдуна пасля канцэрта у Віцебску і за некалькі гадзін да сольніка ў Мінску. Спявак адразу ж прызнаўся, што за апошнія паўтара года наведаў толькі некалькі канцэртаў: Джо Кокера, Адама Ламберта, гуртоў A-Ha ды Nickelback. Паміж працай ды ўласнымі канцэртамі проста не хапае часу, таму даводзіцца выбіраць толькі тыя мерапрыемствы, якія цікавяць з прафесійнага пункту гледжання.

Раіць схадзіць

Не раіць

Кіно

“Эпік”

14 чэрвеня, пятніца:

Аўрора: 11:00, 13:50  

Беларусь (3D): 11:40, 14:10, 16:40

Беларусь: 10:20, 12:40, 15:00

Бярэсце: 11:00

Кіеў:             14:00

Камсамолец: 14:00, 18:30, 20:30

Мір: 11:00, 16:00

Піянер: 15:00

Салют: 14:30

Цэнтральны: 12:00

15-16 чэрвеня:

Аўрора: 10:00, 12:10, 16:40

Беларусь (3D): 11:40, 14:10, 16:40

Беларусь: 10:20, 12:40, 15:00

Бярэсце: 11:00, 13:30

Кіеў: 12:00, 14:00

Камсамолец: 14:00, 18:30, 20:30 

Мір: 10:50, 15:10, 17:10

Піянер: 11:00, 13:00, 15:00

Салют: 12:30, 14:30

Цэнтральны: 12:00, 14:10

“Вялікі Гэтсбі”

14 чэрвеня, пятніца:           

Палац Рэспублікі: 15:30  

Перамога: 15:50, 18:40

                       

15 чэрвеня, субота: 

Палац Рэспублікі: 10:00, 12:30

Перамога: 15:50, 18:40

16 чэрвеня, нядзеля:

Палац Рэспублікі: 12:30, 21:30

Перамога: 15:50, 18:40

Канцэрты

Канцэрт-трыб'ют "Азбука рока"

14 чэрвеня, пятніца:

Маладзёжны тэатр эстрады

Выступаюць: Anthropos (Італія), Inomarki, “Гаер”

Пачатак: 19.00

Квіткі: 70-80 тыс.

Даведкі: (29)5633060, 222-82-96 (каса)

Выставы

“Дэкор сцен, як мастацтва”

14-15 чэрвеня:

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

(пр. Незалежнасці, 47)

Працуе: 11:00-19:00

Даведкі: 2848621

Smiling Flowers

Галерэя TUT.BY

(вул. Веры Харужай 1а, 6 паверх)

Працуе: 09:00-18:00

Даведкі: (17)2395777, (17)2395799

"Выстава славацкіх нацыянальных інструментаў"

Гасцёўня

14-15 чэрвеня:

Гасцёўня Ул.Галубка

(вул. Старавіленская, 14)

Працуе: 10:00-17:30

Даведкі: (17)2867403

Вечарынкі

Robbie Williams. Трыб'ют

15 чэрвеня, субота:

Madison Disсo

Выступае: JK (Брытанія)

Пачатак: 23:00

Квіткі: 130-300 тыс.

Даведкі: (29)6190040

"Сінь і П'янь"

16 чэрвеня, нядзеля

Mojito

(пр. Незалежнасці, 58)

Пачатак: 22:00

Даведкі: (29)5072873, (29)6995560

Што ж датычыцца вольнага часу ды менавіта адпачынку, то тут перамагаюць кінатэатры. Але толькі па запрашэнні сяброў і выключна ў прыемнай кампаніі. Іначай фільмы можна і дома паглядзець. На бліжэйшы week-end Георгій знаходзіць толькі дзве стужкі, якія прыцягнулі ўвагу, і на якія схадзіў бы з задавальненнем.

“Па-першае, “Эпік”. Я бачыў дзесьці анонсы, ды і ўвогуле, я люблю глядзець мультфільмы такога кшталту на вялікім экране ў кінатэатры. Напэўна, у выбары стужкі рэйтынгі — справа апошняя, але ён паказвае, што схадзіць на “Эпік” варта. Ну, а па-другое, “Вялікі Гэтсбі” з Леанарда ДыКапрыё. Таксама чуў шмат добрых водгукаў ад знаёмых адэкватных і кампетэнтных людзей у гэтым сэнсе. Нельга сказаць, што я з’яўляюся прыхільнікам акцёрскага майстэрства ДыКапрыё, але мне сапраўды падабаецца, як ён грае. Асабліва зараз, калі ён пасталеў… як кажуць, здымаю капялюш!”

Пра астатнія фільмы тэлевядучы ведае не так шмат, а таму даваць парады не наважваецца. Тым больш, дзве стужкі за адны выходныя — нядрэнная кінапраграма.

“Я бы наведаў канцэрт-трыб’ют “Азбука Рока” ў Маладзёжным тэатры эстрады, — пераключаецца на жывыя выступы Георгій Калдун. — Калі я не памыляюся, гэта ўжо не першы падобны канцэрт, бо там некалі выступалі мае знаёмыя. Мне ўзгадваюцца мае першыя выступы: калі яшчэ існаваў клуб “Акварыюм”, там праходзілі вечарынкі кшталту “Дзень нараджэння Рычы Блэкмара”, Джымі Хедрыкса ды іншых. Хоць бы і з-за пэўнай, нават, мінімальнай настальгіі схадзіць на такі канцэрт было б выдатна. Тым больш, на такіх канцэртах, нават, (без крыўды) на фоне самадзейнасці, заўсёды бываюць вельмі цікавыя музыкі і цікавыя галасы”.

Іншыя канцэрты не зачапілі вока Георгія, а сусветна вядомыя зоркі на гэтыя выходныя ў сталіцу не прыязджаюць.

Спявак з сорамам прызнаецца, што не разумее тэатр, і спадзяецца, што пакуль проста не саспеў для яго. Маўляў, калі-небудзь абавязкова будзе з захапленнем распавядаць пра ўсе мінскія пастаноўкі, але пакуль тэатральную афішу пакідае на самастойны выбар аматараў і знаўцаў. А вось выставы, відаць, зоймуць большасць вольнага часу Георгія на гэтых выходных.

Перш за ўсё, цікавасць тэлевядучага выклікала выстава “Дэкор сцен, як мастацтва”. У планах Калдуна калі-небудзь усё ж заняцца ўласным жыллём, каб яно не выглядала банальна і сумна: “Калі ты займаешся (як бы гэта гучна не гучала) нейкай творчасцю, то патрэбная ўтульная атмасфера”, — з усмешкай дадае спявак.

“Таксама ўбачыў выставу фотамастакоў Smiling Flowers, сярод якіх чалавек, з якім мы супрацоўнічалі над маёй прома-прадукцыяй ды над афармленнем майго першага альбома. Мне было б цікава паглядзець, што яны яшчэ робяць, апроч вось гэтых нашых агульных кропак датыкнення, — працягвае пералічваць выставы Георгій Калдун. — Ну, і, безумоўна, выстава славацкіх музычных інструментаў, а як без яе!? Там жа труба пастуха, музычны кій… Вось музычны кій мяне вельмі зацікавіў! Тут я, хутчэй за ўсё, ахвярую выставай знаёмага фотамастака і падзіўлюся на славацкія народныя інструменты”.

Мерапрыемстваў, якія б выклікалі рэзкую адмову, Георгій не знайшоў, затое падзяліўся вечарынкамі, якія яго пасмяшылі. Напрыклад, трыб’ют Робі Ўільямсу ў Madison Disсo, куды прыедзе двайнік сусветна вядомай зоркі. Тэлевядучы з усмешкай прызнаецца, што сюды абавязкова зазірне… выключна дзеля цікавасці… калі ў гэты час будзе праходзіць побач.

“Ну, і тое, што мяне, натуральна, паставіла ў тупік — вечарынка “Сінь і П’янь”. Я так разумею, тут будуць два вядучыя ладзіць нейкі батл: якая ж са стыхій мацнее “Сінь” ці “П’янь”? Шчыра я здзіўляюся такой падзеі, — смяецца спявак. — У мяне ў пад’ездзе штотыдзень такія вечарынкі ладзяцца. І ўвогуле, я думаю, што трэба гэтую вечарыну перанесці ў мой пад’езд, тут відовішчаў значна больш! Там што “Сінь”, што “П’янь” — думаю, усе парадуюцца”.

На развітанне, на ўсялякі выпадак, Георгі Калдун узгадвае выраз сатырыка Міхаіла Жванецкага і перафразуе яго: “Не трэба ацэньваць кнігу па яе назве, ці карціну па прозвішчы мастака!” Так што, асноўны выбар усё адно застаецца за вамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі