Георгій Кандрацьеў сёння правядзе ў Мінску прэс-канферэнцыю

Прэс-канферэнцыя галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі будзе прысвечаная бліжэйшым матчам зборнай — 11 кастрычніка ў гасцях беларусы згуляюць заключны паядынак адборачнага цыкла чэмпіянату свету з Іспаніяй, а 15 кастрычніка ў Жодзіне правядуць таварыскі матч са зборнай Японіі.
 

На гэтыя матчы Георгій Кандрацьеў выклікаў наступных футбалістаў:


брамнікі — Сяргей Верамко ("Крылы Саветаў", Расія), Аляксандр Гутар ("Дынама", Мінск), Сяргей Чэрнік ("Нёман", Гродна);


абаронцы — Алег Вераціла, Віталь Трубіла (абодва — "Дынама", Мінск), Максім Бардачоў ("Томь", Расія), Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Ягор Філіпенка (БАТЭ), Дзмітрый Верхаўцоў ("Крылы Саветаў"), Арцём Радзькоў ("Церак", Расія);



паўабаронцы — Станіслаў Драгун ("Крылы Саветаў"), Сяргей Кісляк ("Рубін", Расія), Ян Цігараў ("Лакаматыў", Расія), Аляксандр Валадзько, Дзмітрый Бага, Сяргей Крывец (усе — БАТЭ), Антон Пуціла ("Волга", Расія), Павел Сітко, Сяргей Балановіч (абодва — "Шахцёр", Салігорск), Цімафей Калачоў ("Растоў", Расія), Рэнан Брэсан ("Аланія", Расія);



нападаючыя — Сяргей Карніленка ("Крылы Саветаў"), Віталь Радзівонаў (БАТЭ).

Фота — goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі