Георгій Кандрацьеў сышоў з пасады галоўнага трэнера "Белшыны"

Георгій Кандрацьеў сышоў з пасады галоўнага трэнера "Белшыны"

Футбольны клуб "Белшына" (Бабруйск) паведаміў пра сыход з пасады галоўнага трэнера Георгія Кандрацьева. Яны "спынілі працоўныя адносіны па пагадненні бакоў". Пра прычыны такога рашэння за некалькі тураў да заканчэння чэмпіянату ў першай лізе не паведамляецца. "Белшына" з 55 ачкамі ідзе на трэцім месцы, лідыруюць мазырская "Славія" і "Энергетык-БДУ", у якіх па 61 ачку. Відаць, кіраўніцтва клуба палічыла, што задача на сезон (вяртанне ў вышэйшую лігу) не выкананая і датэрмінова развіталася з Кандрацьевым.

Георгію Кандрацьеву 58 гадоў. Ён — вядомы беларускі футбаліст 1980-х гадоў, быў у залатым складзе мінскага "Дынама" 1982 года. Паспяхова гуляў за зборную СССР. У 2011-2014 гадах трэніраваў нацыянальную зборную Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам маладзёжная зборная прабілася на Алімпіяду 2012 года. Трэніраваў мінскае "Дынама", віцебскі "Лакаматыў", "Смаргонь", "Мінск". З "Белшынай" працаваў з пачатку 2018 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі