Гігін: Апазіцыя — гэта толькі зарэгістраваныя аб'яднанні і партыі

Тэма правядзення круглага стала паміж уладай і апазіцыяй, агучаная 29 жніўня Аляксандрам Лукашэнкам, працягвае набываць нечаканыя інтэрпрэтацыі. Кіраўнік тэлеканала АНТ Рыгор Кісель выказаў меркаванне, што кіраўнік дзяржавы меў на ўвазе выпрацоўку апазіцыяй прапановаў, "нават без удзелу улады".

Галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка" Вадзім Гігін у жывым эфіры Еўрарадыё выказаў свой погляд на магчымых удзельнікаў перамоваў.
110905 Gigin_site.mp3
Вадзім Гігін: “Менавіта апазіцыя і павінна ўдзельнічаць у “круглым стале”, але тыя людзі, як сказаў прэзідэнт, якія менавіта клапоцяцца аб будучым Беларусі. На мой погляд, калі мы кажам аб пэўным дыялогу паміж уладай і апазіцыяй, то мы павінны найперш знаходзіцца ў прававым рэчышчы. А калі мы кажам пра права, то апазіцыя — гэта зарэгістраваныя грамадскія аб’яднанні, зарэгістраваныя палітычныя партыі. Менавіта да іх і павінны быць накіраваны гэты мэсыдж, а не нейкія там суполкі, групоўкі, ініцыятывы, якія існуюць віртуальна, і якія падтрымліваюцца толькі тымі людзьмі, якія атрымоўваюць гранты на існаванне такіх суполак”.

Гігін адзначае, што ў Беларусі 15 зарэгістраваных партый і каля 2 тысяч грамадскіх аб'яднанняў. Зразумела, што апазіцыйныя структуры складаюць сярод іх нязначны адсотак.

Фота: mnsvu.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі